One Direction

One Direction
Выява лагатыпа
One Direction у 2012. Злева на права: Найл Хоран, Ліям Пейн, Гары Стайлс, Зейн Малік і Луі Томлінсан
One Direction у 2012. Злева на права: Найл Хоран, Ліям Пейн, Гары Стайлс, Зейн Малік і Луі Томлінсан
Асноўная інфармацыя
Жанр поп, цін-поп, данс-поп, поп-рок, паўэр-поп
Гады 2010 – цяперашні час
Краіны
Адкуль Лондан, Вялікабрытанія
Лэйбл Syco, Columbia
Склад Найл Хоран,
Ліям Пейн
Гары Стайлс
Луі Томлінсан
Былыя
ўдзельнікі
Зейн Малік
onedirectionmusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

One Direction — англійскі бой-бэнд, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе, у склад якога ўваходзяць пяцёра маладых людзей: Гары Стайлс, Луі Томлінсан, Найл Хоран, Зейн Малік і Ліям Пейн. Яны падпісалі кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Саймана Коўэла пад назвай Syco Records пасля свайго выступлення на шоу The X Factor. У Паўночнай Амерыцы імі быў падпісаны кантракт з Columbia Records.

One Direction сталі сусветна вядомымі пасля рэлізу свайго дэбютнага альбома Up All Night напачатку 2012 года. Сінгл «What Makes You Beautiful» узначаліў сусветныя чарты, а альбом гурта заняў першае месца ў US Billboard 200. Упершыню дэбютны альбом брытанскага гурта заняў такую высокую пазіцыю ў амерыканскім чарце, што было адзначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Выхад новага альбома Take Me Home адбудзецца 12 лістапада 2012 года. Наступны сусветны тур запланаваны на 2013 год і павінен сабраць больш за 15 мільёнаў долараў толькі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Акрамя музычнай дзейнасці One Direction падтрымлівае дабрачынныя арганізацыі і фонды, і мае пагадненні аб рэкламе з Pokémon, Nokia, HarperCollins і Hasbro.

One Direction прызнаны гуртам, які адрадзіў канцэпцыю бой-бэндаў, і неад’емнай часткай новага «Брытанскага Уварвання» ў Злучаныя Штаты. На жнівень 2012 гурт прадаў 12 мільёнаў запісаў. One Direction з’яўляецца ўладальнікамі такіх узнагарод як BRIT Award і трох MTV Video Music Awards.

Па словах Ніка Гэтфілда, старшыні і галоўнага выканаўчага дырэктара Sony Music Entertainment UK, гурт One Direction уяўляе сабой бізнес-імперыю коштам 50 мільёнаў долараў (уключаючы продаж альбомаў, атрыбутыкі і квіткоў на канцэрты). The Huffington Post абвясціла 2012 год «Годам One Direction».[1]

У сакавіку 2015 года Зейн Малік вырашыў пакінуць калектыў, сказаўшы, што гэта быў не яго стыль музыкі.

У жніўні 2015 было аб’яўлена аб перапынку, які пачаўся ў снежні таго ж года. Калі ён скончыцца невядома.

  1. Maureen Elinzano (24 August 2012). "2012: The Year of One Direction". The Huffington Post. TheHuffingtonPost, Inc. Праверана 8 September 2012.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search